“Будзьма беларусамі!” запрашае на афлайнавае ток-шоў “Жаночая актыўнасць: як не пераБОРШЧыць?”

23 кастрычніка ў крэатыўнай прасторы “ЦЭХ” адбудзецца афлайнавае ток-шоў “Жаночая актыўнасць: як не пераБОРШЧыць?”.

У фокусе ўвагі будуць пытанні:

- Што сабой уяўляе паспяховая, самарэалізаваная жанчына ў грамадстве, дзе прыярытэт аддаецца такім традыцыйна мужчынскім якасцям, як сіла, мэтанакіраванасць і ўпартасць?

- Як выглядае штодзённасць “ідэальнай жанчыны” з зададзенымі медыяпрасторай “стандартамі якасці” ў кожнай з яе роляў: маці, жонка, прафесіянал?

- У чым сакрэт трываласці гендарных стэрэатыпаў сярод беларусаў? Якія вобразы “сапраўдных жанчын” і “сапраўдных мужчын” перадаюцца маленькім беларусам ад старэйшых цягам апошніх пакаленняў?

- Як уладам улічваць патрэбы і праблемы жанчын, не даводзячы сітуацыю да гендарнай асіметрыі?

- “Посуд мыюць рукамі!”: што кожны з нас можа зрабіць, каб на побытавым узроўні скараціць гендарныя канфлікты.

У якасці спікераў выступяць кіраўніца лабараторыі гендарных даследаванняў ECLAB Ірына Саламаціна; дырэктар цэнтра эканамічнага развіцця і спартовага маркетынгу баскетбольнага клуба “Цмокі-Мінск” Аляксандр Куль; літаратар, шоўмэн Усевалад Сцебурака;

Арганізатар ток-шоў кампанія “Будзьма беларусамі!” запрашае прыняць удзел ксіх, хто гатовы, хто думае, што гатовы, і асабліва ўсіх, хто шчыра не гатовы перагледзець самыя далікатныя з грамадскіх стасункаў – паміж мужчынамі і жанчынамі.

Пачатак у 19:00. Уваход вольны.