У Мінску разгромлены пікет кампаніі \"Гавары праўду!\", журналістаў затрымалi

 

Інцыдэнт адбыўся апоўдні побач з універсамам Фрунзенскі, дзе актывісты кампаніі “Гавары праўду!” зладзілі пікет па раздачы баршчу. Пасля пачатку пікета да ўдзельнікаў і журналістаў падбеглі невядомыя, пачалі збіваць і затрымліваць усіх прысутных.

Паводле папярэдніх дадзеных, затрыманыя Аляксандр Баразенка, Сяргей Грыц, Васіль Фядосенка, Таццяна Зянковіч, а таксама здымачная група нямецкага тэлеканала ZDF.

Як паведаміў БелаПАН, затрыманы і фотакарэспандэнты гэтай кампаніі Павел Падабед. Усіх іх звезлі ў невядомым накірунку.

Падчас затрымання невядомыя ў цывільным разбілі акуляры фотакарэспандэнту Associated Press Сяргею Грыцу, пасля чаго пачалі сілай запіхваць усіх прысутных у мікрааўтобус, паведамляе сайт БАЖ.