«Спасаўку-ласаўку» адсвяткавалі ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту

 

21 жніўня гэтага года ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту адбылася святочная падзея «Спасаўка-ласаўка», паведамляе БелаПАН.

Так ласкава ў народзе называюць Успенскі пост, які пачынаецца з 14 жніўня, доўжыцца 15 дзён і заканчваецца 29 жніўня.

Успенскі пост аб’ядноўвае тры Спасы: «мядовы», «яблычны», «арэхавы» — святы, прысвечаныя Спасіцелю нашаму Госпаду Іісусу Хрысту. Адсюль у народзе і ўжываецца назва — «Спас».

У гэты дзень наведвальнікі музея змаглі пазнаёміцца з традыцыйнымі абрадамі, якія былі ўласцівы для гэтых дзён, пачаставацца свежым мёдам, паласавацца прысмакамі беларускай кухні.