Сябры маладзёвага руху Салігорска передалі белураскія кніжкі ў дзіцячыя дамы

21 верасня сябры маладзёвага руху Салігорска наведалі школы-інтэрнат і дзіцячы дом у Слуцаку. Моладзь перадала больш за 160 беларускамоўных дзіцячых кніжак. Цягам верасьня ў горадзе ладзілася акцыя "Падаруй кнігу дзіцячаму дому" і нарэшце ў Дзень Міра кнігі былі перададзены дзецям.

маленькія чытачы атрымалі беларускія кніжкі

Асноўнай мэтай акцыі была папулірызацыя беларускае мовы сярод падрастаючага пакаленьня. Арганізатары лічуць, што магчымасьць чытаць на роднай мове ў дзіцянстве вельмі важны фактар у фармаваньні нацыянальнай сьвядомасьці.

"Мы лічам вынікі акцыі станоўчымі і зьбіраемся працягваць такія мерапрыемствы. Аднак уражвае пасіўнасьць салігорцаў. Негледзячы на сотні ўлёткак, якія раздаваліся ў горадзе, аб'яўкі, якія віселі на кожным слупе, інфармацыю ў мясцовай газэце, няшмат салігорцаў перадалі кнігі", — сьцвярджае адзін з удзельнікаў акцыі.