Белорусам придется пересесть на "Жигули"



В августе произойдет событие, которое одновременно ждали и боялись белорусские автолюбители. Решением Государственного таможенного комитета вдвое увеличивается таможенная пошлина за оформление транспортных средств, ввезенных из-за рубежа.





Для бальшыні жыхароў Беларусі падвышэньне платы за набыты за межамі краіны аўтамабіль перакрэсьлівае магчымасьць мець якасную і дастаткова танную іншамарку. Перадусім новыя правілы ўдараць па бяднейшай частцы насельніцтва.





Гэтымі днямі на беларускіх памежных пераходах вялізныя чэргі. Праўда, пакуль сярод перагоншчыкаў абсалютную бальшыню складаюць грамадзяне Расеі і Казахстану. Але пасьля таго, як чуткі аб падвышэньні мытных збораў на іншамаркі ў Беларусі нарэшце атрымалі рэальнае пацьверджаньне, на літоўскія, польскія і намецкія аўтарынкі імкліва скіраваліся і беларусы: прынамсі, цягам наступнага месяца ёсьць шанец істотна заашчадзіць на гэтак званай “растаможцы”. Калі дагэтуль сярэдняя сума мытных адлічэньняў вагалася ў межах 500 даляраў, то ў хуткім часе яна складзе $800–900. У Дзяржаўным мытным камітэце нешматслоўна, але пацьвердзілі факт надыходнага падвышэньня мытных збораў.





Па словах аднаго з супрацоўнікаў мытнага камітэту, “будзе так: ад трох да сямі год — 0,35 эўра за сантымэтар кубічны, вышэй за сем год — 0,6 эўра і старэй за 14 год — 2 эўра за “кубік”. Вось такога кшталту зьмены...”





Тое, што нават сямігадовыя машыны будуць ацэньвацца паводле ранейшых разьлікаў, для бальшыні аўтааматараў — малое суцяшэньне. Справаздачы Дзяржаўтаінспэкцыі сьведчаць, што доля зарэгістраваных машынаў, пачынаючы ад 1996 году выпуску, складае толькі 18% ад агульнай колькасьці легкавога транспарту.





Цяпер сярэднестатыстычны кошт ўвезенага з-за мяжы аўто складае 1.940 даляраў, і гэта як мінімум 10-гадовая машына. І калі дагэтуль аўтааматар плаціў на мяжы ў сярэднім 25% ад ейнага кошту, то цяпер давядзецца выкласьці амаль 50%. Для тых жа, хто захоча ўвезьці ў Беларусь машыну, старэй за 1990 год, мытнае афармленьне аўто з 2-х літровым рухавіком перавысіць 4 тысячы эўра. Відавочна, новаўвядзеньне найперш ударыць па тых, хто ні пры якім раскладзе не дазволіць сабе адносна новае аўто.





Аўтааматар з 40-гадовым досьведам, эканаміст Леанід Заіка акцэнтуе ў гэтым зьвязку ўвагу на тым, што падобныя падвышэньні нічым не матываваныя: Беларусі, адрозна ад той жа Расеі, няма неабходнасьці абараняць уласны рынак — вытворцаў легкавых аўтамабіляў у Беларусі няма: “Я ня ведаю, каму выгадная такая “растаможка”. Гаварыць, што гэта зьвязана з экалягічнымі нормамі, альбо жаданьнем ураду забясьпечыць беларусаў больш сучасным аўтатранспартам, неразумна. Бо пры 100-даляравым заробку спадзявацца, што сярэдні беларус будзе набываць аўто за 7–8 тысяч даляраў, трацячы на гэта пяць год жыцьця, — гэта абсурд. Таму датычна Зымбабвэ, Батсваны, Беларусі ўводзіць эўрапейскія стандарты, у адпаведнасьці зь якімі сямігадовы аўтамабіль лічыцца старым і экалягічна непрымальным — гэта дэмагогія.





У Беларусь трэба заахвочваць завоз любых аўто — і старэй за дзесяць год, і за дваццаць. Калі чалавек можа купіць машыну за 500 даляраў альбо ўзяць яе ў краінах гэтак званага “залатога мільярду” на звалцы бясплатна — няхай бярэ, рамантуе, езьдзіць. Што ў гэтым дрэннага?”





У суседняй Літве, якая гэтаксама існуе коштам завезеных аўто, збор афармленьня за імпартаваную машыну складае прыблізна 100 даляраў. У беларусаў жа ў новых умовах застаецца адзіны шанец заашчадзіць — набываць патрыманыя расейскія ВАЗы. Паводле беларуска-расейскіх мытных пагадненьняў, “Жыгулі”, купленыя ў любой краіне сьвету, мытным зборам у Беларусі не абкладаюцца.





Ігар КАРНЕЙ, Радыё Свабода