«Крамбамбуля» запрашае на партызанскую сустрэчу

3 лістапада Лявон Вольскі і «Крамбамбуля» запрашаюць усіх прыхільнікаў гурта на партызанскую сустрэчу ў Мінску.

У мінскай краме Symbal.by адбудзецца перадканцэртная прэзентацыя новага альбому «Чырвоны штраль», а таксама атрыбутыкі гурта: партызанскіх цішотак, торбаў, сувеніраў, сцяга і пашпарта беларускага партызана, якую распрацаваў дызайнер Ігар Назаранка.

Усе наведнікі сустрэчы змогуць першымі, яшчэ да канцэрта, які адбудзецца 7 лістапада ў Вільні, набыць новы альбом і сувеніры ды атрымаць аўтографы ад Лявона Вольскага і музыкаў гурта «Крамбамбуля». Падчас сустрэчы можна будзе набыць і квіткі на канцэрт у Вільні.

Пачатак сустрэчы а 19.00. Месца сустрэчы: крама Symbal.by (пр. Незалежнасці 58, 3 паверх Маскоўска-Венскага гандлёвага цэнтра).