Vinsent прэзентаваў кліп на песню-саўндтрэк да фільму «Вышэй за неба»

 

Vinsent прэзентуе для шырокай аўдыторыі ў інтэрнэце кліп на новую песню «Ні кроку назад».

Песня «Ні кроку назад» стала саўндтрэкам да фільму «Вышэй за неба». Падчас працы над стужкай аўтары «Вышэй за неба» прапанавалі Vinsent'у, які зняўся ў фільме ў адной з роляў, на гэтую песню зняць кліп. «Ні кроку назад» стала адной з галоўных музычных вынаходак першага беларускага незалежнага кіно пра сучасную беларускую моладзь.

Андрэй Курэйчык, мастацкі кіраўнік фільму, адзначыў, што песня эмацыйна перадае ўсё тое, што было закладзена ў наш праект, таму яшчэ да сканчэння працы над песняю і фільмам з рэжысерам Дзмітрыем Марыніным, аператарамі Аляксеем Карнеявым і Арцёмам Якімавым был падрыхтаваны макет кліпу.

Хочацца адзначыць, што кліп здымаўся ў старой закінутай мінскай школе нумар 25, дзе калісьці вучыўся аўтар «Вышэй за неба» Андрэй Курэйчык. Для кліпу былі падрыхтаваныя адмысловыя дэкарацыі, а працу ажыццяўляла здымачная група фільму. Песьня ужо атрымала шматлікія водгукі музычных крытыкаў і журналістаў, а таксама простых гледачоў.