Лявон Вольскі папрацуе бармэнам у «Камяніцы»

 

7 лютага вядомы музыка Лявон Вольскі на працягу вечара будзе працаваць бармэнам страўні "Камяніца".

Лявон Вольскі

У межах акцыі ён будзе абслугоўваць кліентаў, а таксама прадстаўляць свае новыя праекты: CD/DVD "Такога няма нідзе" і навагоднюю казку "Аднойчы ў Барахляндыі". Апошнюю падчас імпрэзы можна будзе паглядзець на вялікім экране.

"Як казаў нехта вельмі разумны, артысты павінны быць бліжэй да народу, асабліва ў такой маленькай краіне, як наша. Хачу наліць, пагаварыць і можа пачуць нейкія нечаканыя гісторыі, кажа Вольскі. Ну і разлічваю падзарабіць на чаявых. Нам у вёсцы якраз трэба новы плот пабудаваць".

Сеансы пачынаюцца а 15-й і а 18-й гадзіне. Уваход па папарядняй замове па тэлефоне (017) 294 51 24.