Легендарны ULIS сыграе канцэрт у Полацку

 

25 красавіка легенда беларускай рок-музыкі — гурт ULIS — выступіць ў вялікай зале полацкага гарадскога Палаца культуры. Выступ каманды адбудзецца ў рамках канцэрту, які ладзіць полацкі рок-клуб LIVEinROCK.

Гэта будзе другі выступ ULIS у Полацку за ўсю дваццацігадовую гісторыю гурта. Першы раз знакаміты калектыў адыграў у Полацку ў 2007 годзе на першым фэсце беларускага року «Ноч Ваўкалака».

Фронтмэн легендарнага гурта Слава Корань з’яўляецца музычным прадзюсерам дэбютнага альбома «Сонцавакол» гурта INDRA, дзякуючы апошнім і адбудзецца выступ вядомага рок-калектыву ў старажытным беларускім горадзе.