"Крыніца" перетекла в "Славянский мир"



Благие помыслы создателей холдинга "Літаратура і мастацтва", объявивших своей целью популяризацию белорусской литературы и выведение литературно-художественных изданий на режим самоокупаемости, предсказуемо остались нереализованными. Кроме того, что тиражи изданий упали до смешного низко, так еще и их содержание изменилось коренным образом, о чем свидетельствует следующий материал корреспондента белорусской службы "Радио Свобода".





Першыя сёлетнія нумары беларускіх літаратурных часопісаў, якія летась улада аб’яднала ў адзін дзяржаўны рэдакцыйна-выдавецкі голдынг, выйшлі мізэрнымі накладамі. А кіраўніцтва часопісу "Крыніца" зьмяніла назву і мову выданьня.





Летась вясною, гвалтам звольніўшы галоўных рэдактараў дзяржаўных літаратурных выданьняў і аб’яднаўшы іх пад адным дахам голдынгу, новапрызначаныя кіраўнікі тлумачылі гэтыя дзеяньні неабходнасьцю "ўзьняцьця прэстыжу беларускае мовы і літаратуры". Вынікі сёлетняе падпіскі на першае паўгодзьдзе красамоўна сьведчаць пра плён іхных намаганьняў.





Індывідуальных падпісчыкаў у найстарэйшага беларускага часопісу "Полымя" паменела амаль у пяць разоў ды засталося толькі 115, у "Нёману" іх цяпер толькі 78, у "Маладосьці" — 62. Праўда, дзякуючы намаганьням былых рэдактараў гэтыя выданьні захавалі яшчэ ранейшую ведамасную падпіску, таму іхныя агульныя наклады, улучна з замовамі ў розьнічны гандаль, трохі перасягаюць тысячу асобнікаў.





А вось "Крыніца", якая ня мае падпісчыкаў у бібліятэках, выйшла агульным накладам усяго 769 асобнікаў. Аднак радыкальна зьмененыя форма, зьмест, мова і нават назва аднаго з самых выбітных раней літаратурных выданьняў ставяць пад пагрозу нават гэтыя лічбы. Бо з новага году літаратурна-культуралягічная "Крыніца" стала літаратурна-мастацкім і грамадзка-палітычным ілюстраваным "Славянскім сьветам". Зьмест бальшыні матэрыялаў, палова зь якіх надрукаваная па-расейску, адпавядае назьве.





Вось як ацаніў гэтыя перамены вядомы паэт і грамадзкі дзеяч Сяргей Законьнікаў: "Думаецца, што ў нас у інфармацыйнай прасторы дастаткова зараз такіх выданьняў, славянасабораўскіх, якія дастаўляюцца і з Расеі, і якія выходзяць і тут. Таму такімі дзеяньнямі яшчэ больш звужаецца кола беларускамоўных выданьняў. Выходзіць, што нашым беларускім пісьменьнікам няма дзе друкавацца. Таму на такія перамены я адмоўна гляджу".





З новапрызначаным галоўным рэдактарам пераўтворанае ў "Славянскі свет" "Крыніцы" Маратам Бушэнкам, які да гэтага працаваў у апараце Міністэрства замежных справаў, пагутарыць не ўдалося. А вось новы загадчык аддзелу літаратуры Віктар Гардзей патлумачыў зьмены ў часопісе насьпелай яшчэ за савецкім часам патрэбай.





Валянціна АКСАК, Радыё Свабода



Спасылки да тэмы:

Таіса Бондар: Дзвюх рэвалюцый холдынг не вытрымае

Холдынг "ЛіМ": праца над памылкамі

У абдымон з пісьменнікамі?