Літаратары перад з'ездам: "І так нас драбяза..."



Кірыла ПАЗНЯК



24 верасня ў мінскім Доме літаратара мае адбыцца надзвычайны з’езд Саюза пісьменнікаў. Напярэдадні пісьменніцкага форуму карэспандэнт "Белорусских новостей" распытаў некалькіх пісьменнікаў, як яны ацэньваюць сітуацыю, што склалася вакол і ўнутры літаратарскай суполкі.





Рыгор БАРАДУЛІН:





Штурханне Саюза пісьменнікаў да расколу ўслед за знішчэннем літаратурна-мастацкіх часопісаў ёсць яшчэ адной часткай агульнага сцэнарыю захадаў супраць усяго нацыянальнага. Гэта ўсё ў плане пабудовы калгаснага сацыялізму. Разлік тут ва ўладаў адзін — падзяляй і валодай. З'езд пісьменніцкага ГКЧП не адбыўся таму, што ў іх проста няма прыстойных фігур, а сусветна вядомыя беларускія пісьменнікі да іх не пайшлі б. Апрача таго, падрыхтоўка расколу была згорнутая ў звязку з апошнімі заявамі Пуціна. Беларускі ўрад пнецца выглядаць быццам бы нацыянальным.





Што тычыцца самога Саюза пісьменнікаў як арганізацыі, то ў ім надта шмат засталося савецкасці. Узяць хоць бы планы абавязкова мець у ягоным складзе 500 сябраў. На маю думку, Саюз пісьменнікаў мусіць рэарганізавацца, але спакойна, з улікам часу. На сёння, калі ёсць пагроза нацыянальнаму, Саюз выконвае важную функцыю апоры беларушчыны.







Леанід ГАЛУБОВІЧ:





Нейкая ў мяне апатыя да ўсяго гэтага. Але, відаць, на з'езд пайду. Мушу там быць хоць бы як загадчык аддзела крытыкі і літаратуразнаўства газеты "ЛіМ". Нейкае там балота ў абодвух лагерах — і ў "белых", і ў "чырвоных". Галоўнае — не распаўзсціся. Наадварот, трэба гуртавацца, бо і так нас, беларускамоўных, драбяза. Толькі так можна захавацца самім і захаваць культуру, мову, літаратуру. Пісьменнікам у першую чаргу варта думаць пра творчасць, а ў палітыку і так ёсць каму лезці.





Уладзімір АРЛОЎ:





Я прыхільнік захавання Саюза пісьменнікаў як адзінай структуры. Я атрымаў два запрашэнні на з'езд: адно — ад легітымнай рады саюза, другое — ад так званага аргкамітэта. Час і месца ў абодвух запрашэннях супадаюць. Такім чынам, аргкамітэт зразумеў, што раскалоць саюз не атрымаецца. У Саюзе пісьменнікаў цэлы клубок праблемаў, разблытаць які давядзецца ўжо новаму яго кіраўніцтву. Мне хацелася, каб большасць сябраў саюза вітала прыход на кіраўнічыя пасады маладой генерацыі, такіх пісьменнікаў, як Міхась Скобла, Барыс Пятровіч, Алесь Пашкевіч.





Досыць часта, нават ад нашых мэтраў, чую, што, маўляў, няхай саюз, фактычна створаны па загадзе Сталіна, памірае. Але Саюз пісьменнікаў яшчэ не праспяваў сваёй лебядзінай песні. Цяперашняя ягоная дзейнасць сапраўды нейкая закансерваваная, але гэта наступства эканамічнай і палітычнай сітуацыі. Апрача таго, даводзяць, што вунь у дэмакратычных краінах падобных пісьменніцкіх аб'яднанняў няма. Але ёсць шмат прыкладаў, дзе якраз ёсць. Возьмем тую ж Швецыю, дзе сябрам саюза пісьменнікаў дзяржава нават плаціць стыпендыі. Наш саюз павінен існаваць хоць бы таму, што ён патрэбны людзям, якія шчыруюць на ніве беларушчыны ў рэгіёнах. Многім дапамагае толькі пасведчанне сябра Саюза пісьменнікаў. Чыноўнікі лічацца з аўтарытэтам саюза.



———————-





ВАСИЛЬ БЫКОВ НЕ ПРИЕДЕТ НА СЪЕЗД СОЮЗА БЕЛОРУССКИХ ПИСАТЕЛЕЙ



Василь Быков не будет участвовать в внеочередном съезде Союза белорусских писателей (СБП), который состоится 24 сентября в Доме литератора в Минске. Об этом БелаПАН сообщил поэт Рыгор Бородулин. Он одобряет решение своего друга не приезжать на съезд: "Это нехорошая игра - размахивать, как кнутом, именем такой апостольской фигуры как Василь Быков".



Член Рады СБП Владимир Орлов подтвердил: хотя организаторы съезда и предполагали, что Василь Быков приедет в эти дни из Германии в Минск и откроет съезд, тот решил на писательском форуме не присутствовать. Но, возможно, Василь Быков пришлет коллегам послание, а также будет заочно участвовать в выборах нового председателя Союза писателей, как он сделал это на предыдущем съезде организации.





Между тем, как стало известно БелаПАН, Василь Быков собирается посетить белорусскую столицу в октябре.



Что касается иных белорусских писателей, которые в последние годы временно уехали жить и работать за границу, то на съезде не будет также Светланы Алексиевич и прежнего председателя Союза писателей Владимира Некляева. А вот поэт Алесь Рязанов 24 сентября будет находиться в Минске и собирается посетить съезд.