«Беларускія ўікэнды» пакажуць драму «Жонка наглядчыка заапарка»

«Беларускія ўікэнды» сумесна з velcom прэзентуюць фільм «Жонка наглядчыка заапарка» у беларускай агучцы. Прэм’ера з удзелам амбасадораў Польшчы і Ізраіля адбудзецца 7 снежня ў кінатэатры velcom cinema.

 

 

«Жонка наглядчыка заапарка» — драма 2017 года, заснаваная на сапраўдных падзеях гісторыі сям’і Жабінскіх: наглядчыка Варшаўскага заапарку Яна і яго жонкі Антаніны, якія ў гады ваеннага ліхалецця выратавалі ад смерці сотні габрэяў Варшаўскага гетта, за што былі прызнаныя Праведнікамі народаў свету.

Галоўныя ролі выканалі Джэсіка Чэстэйн, Йохан Хэлдэнберг, Даніэль Бруль.

На беларускую мову фільм агучаны ў межах праекта «Беларускія ўікэнды» пры падтрымцы кампаніі velcom і Польскага Інстытута ў Мінску. Ролі агучвалі актрысы Ганна Хітрык і Святлана Цімохіна, тэлевядучыя Яўген Перлін і Сяргей Жбанкоў, акцёры Алесь Малчанаў і Зміцер Саладуха.

Прэм’ера адбудзецца 7 снежня а 19:00 ў кінатэатры velcom cinema, 8, 9 і 10 снежня паказы пройдуць у кінатэатры «Масква». Паказ фільма таксама плануецца 13 снежня ў Брэсце ў кінатэатры «Беларусь».