Павел Севярынец. ПРАТЭСТ. Каронавірус. Лукашэнку чхаць на народ!

Павел СЕВЯРЫНЕЦ

Павел СЕВЯРЫНЕЦ

Нарадзіўся 30 снежня 1976 г. у Воршы. У 2000-м скончыў БДУ, атрымаўшы дыплом інжынера-геолага. У 1997-2004 гг. — заснавальнік і кіраўнік “Маладога фронту”. З 2005-га — сустаршыня “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі”. Больш за 5 гадоў правёў у турмах, на “сутках” ды ў ссылках па палітычных прысудах. Заснавальнік асветніцкіх праектаў “Курсы дыджэяў Адраджэння” і “Шоў беларушчыны”, серыі музычных альбомаў “Беларускі Хрысціянскі Хіт”. Аўтар кнігаў “Дыджэй Адраджэння”, “Пакаленне Маладога Фронту”, “Брату”, “Люблю Беларусь”, “Лісты з лесу”, “Беларуская глыбіня”. Лаўрэат літаратурных прэміяў імя Алеся Адамовіча і Францішка Аляхновіча, прэміі “За свабоду думкі” імя Васіля Быкава. Жанаты з Воляй Севярынец. Хрысціянін.

Каронавірус з высокай смяротнасцю ахоплівае свет. Пытанне часу, калі эпідэмія пачнецца ў нас. Пакуль афіцыйна выпадкаў заражэння ў Беларусі адзінкі, але хто ведае, колькі такіх людзей насамрэч? Хто верыць БТ?

Межы з Расеяй адкрытыя. З Кітаем ды Іранам, дзе эпідэмія ў разгары, абдымаемся і цалуемся, не зважаючы на гігіену.

Ангела Меркель папярэдзіла, што перахварэюць 60-70% немцаў. І гэта з іх сістэмай аховы здароўя ды нямецкім парадачкам. А смяротнасць — 3,5%.

Але Лукашэнка і Мінздароўя супакойваюць: падумаеш, вірус!

Няма ніякай арганізаванай падрыхтоўкі і мабілізацыі на выпадак выбуху.

Меры перасцярогі трэба прымаць ужо цяпер!

Вядома, што хворых ратуе штучная вентыляцыя лёгкіх. Патрэбная тэрміновая інвентарызацыя, закупка і ўсталяванне апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх ва ўсіх шпіталях. Дорага? Прадай самалёты, майбахі ды рэзідэнцыі! Гаворка ідзе пра жыцці людзей!

Неабходна ў бліжэйшыя дні разгортванне часовых інфекцыйных шпіталяў каля Менску і абласных цэнтраў — шпіталяў, гатовых прыняць тысячы людзей.

Патрэбны літаральна вайсковы інструктаж медыкаў — пачытайце пра Італію!

Патрэбныя адмысловыя заняткі ў школах і ўніверсітэтах, інструктаж на прадпрыемствах, ясныя і поўныя відэа — як засцерагчыся і што рабіць, калі праяўляюцца сімптомы хваробы.

Патрэбнае ўсталяванне рукамыйнікаў з вадкім мылам і антысэптыкам у месцах агульнага карыстання, і шыльдачкі з указаннем, дзе можна памыць рукі — паўсюль, дзе іх няма.

Чаму гэта ня робіцца?

Таму што яму чхаць на народ.

Думаю, для сваёй сям'і і чыноўнікаў дыктатар ужо прыняў меры. А народ — хай сабе бегае па абменніках і чакае, пакуль хвароба прыдзе па іх.

Такую ўладу трэба мяняць — чым хутчэй, тым лепш.

Гэтаму рэжыму ні з каронавірусам, ні з эканамічным крызісам ня справіцца.

Лукашэнка, сыходзь!

 

 

Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі. Запрашаем чытачоў прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.