У Беларусі адкрылі першы помнік Тадэвушу Касцюшку

У Мерачоўшчыне каля Косава ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці 12 мая адкрылі першы ў краіне помнік генерал-лейтэнанту Тадэвушу Касцюшку.

 

 

В Беларуси открыли памятник Тадеушу Костюшко

В Беларуси открыли памятник Тадеушу Костюшко

Больш чым 12 тысяч долараў на манумент знакамітаму ураджэнцу Беларусі ўдалося сабраць праз краўдфандынг усяго за два месяцы. Пра гэта ў каментары БелаПАН распавёў ініцыятар з`яўлення помніка, журналіст Глеб Лабадзенка.

В Беларуси открыли памятник Тадеушу Костюшко

В Беларуси открыли памятник Тадеушу Костюшко

"Я вельмі ўдзячны людзям, што яны мне паверылі. Адна справа — ідэя, а другая — калі сотні людзей адгукаюцца кожны дзень, тады я падумаў, што назад дарогі няма. І толькі пасля я даведаўся ўсю працэдуру, як ставіць помнікі. На нашых вачах і нашымі рукамі робіцца гісторыя. За савецкім часам Касцюшку банілі, пра яго ніхто не казаў. А сёння, паглядзіце, якое свята. Касцюшка — гэта асоба, якая яднае людзей і пад чырвона-зялёным, і пад бела-чырвона-белым сцягам. Сёння абсалютна бесканфліктна, пад рознымі сцягамі, сабраліся людзі розных перакананняў, і гэта вельмі класна".

В Беларуси открыли памятник Тадеушу Костюшко

В Беларуси открыли памятник Тадеушу Костюшко

В Беларуси открыли памятник Тадеушу Костюшко

Аўтар помніка, скульптар Генадзь Лойка адзначыў, што "нарэшце беларусы маюць магчымасць сказаць "мой генерал", і падзяліўся хваляваннямі з нагоды беларускай мовы: "Людзі так любяць Касцюшку, а размаўляюць на мове Суворава, што вельмі непрыемна. Заклікаю шанаваць беларускую мову, трэба на ёй гаварыць".

В Беларуси открыли памятник Тадеушу Костюшко

В Беларуси открыли памятник Тадеушу Костюшко

Выступаючы на ўрачыстым адкрыцці помніка, пісьменнік Уладзімір Арлоў заявіў, што марыць аб адкрыцці помніка Кастусю Каліноўскаму ў Мінску.

В Беларуси открыли памятник Тадеушу Костюшко

"Гістарычная памяць і культура, мова нацыі, бароняць межы дзяржавы лепш, чым любое войска. І гэтае разуменне існуе ва ўсіх слаях нашага грамадства: ад моладзі да самых высокіх эшалонаў. Гледзячы на гэты велічны помнік і на вашыя шчаслівыя твары, я сёння мару пра тое, што неўзабаве мы збярэмся на адкрыццё яшчэ аднаго помніка нашаму нацыянальнаму герою Кастусю Каліноўскаму. Я мару, што гэты помнік паўстане ў сталіцы".

В Беларуси открыли памятник Тадеушу Костюшко

В Беларуси открыли памятник Тадеушу Костюшко

Пасля ўрачыстага адкрыцця, на якое з Мінска ды іншых гарадоў прыехала каля 500 чалавек, адбыўся канцэрт, дзе прагучала музыка і песні часоў Тадэвуша Касцюшкі.

На адкрыцці помніка сярод іншых прысутнічалі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Анатоль Ткачук, Алена Анісім, старшыня Івацевіцкага райвыканкама Аляксандр Грыцук, першы сакратар пасольства ЗША ў Беларусі па пытаннях інфармацыі, культуры і адукацыі Элізабет Льюіс, намеснік старшыні аб`яднання "Беларусы Швейцарыі" Аляксандр Сапега, палітыкі Павел Севярынец, Рыгор Кастусёў ды іншыя.

В Беларуси открыли памятник Тадеушу Костюшко

21 кастрычніка мінулага года помнік Тадэвушу Касцюшку з`явіўся ў швейцарскім горадзе Золатурн, дзе памёр і быў пахаваны нацыянальны герой. Грошы на манумент сабралі прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Швейцарыі.

У канцы студзеня 2018 года Івацэвіцкі райвыканкам, заручыўшыся падтрымкай Міністэрства культуры і Брэсцкага аблвыканкама, выдаў дазвол на ўстаноўку помніка на тэрыторыі музея-сядзібы Касцюшкі ў Мерачоўшчыне.

В Беларуси открыли памятник Тадеушу Костюшко

Тадэвуш Касцюшка — знакаміты ўраджэнец беларускай зямлі, кіраўнік нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 года на тэрыторыях сучасных Беларусі, Польшчы і Літвы, ганаровы грамадзянін Францыі, нацыянальны герой ЗША і Польшчы.

 

 

Фота Сяргея Сацюка




Оставьте комментарий (0)
  • Представитель шляхты, который в своё время огрёб по полной, а теперь его откопали и сделали героем
  • Раз не знаешь, так спи и дальше. Не заморачивайся.
  • Представитель шляхты, который в своё время огрёб по полной, а теперь его откопали и сделали героем
  • Не знаешь, спи дальше.. Для чего и для кого это всё делается! Так может разбудишь? И объяснишь,если знаешь!
  • Блошиная возня.